Палякі ва ўзросьце да 26 гадоў будуць вызваленыя ад падаходнага падатку
![Палякі ва ўзросьце да 26 гадоў будуць вызваленыя ад падаходнага падатку](https://gdb.rferl.org/0F91D260-E3DC-4B4C-B87E-431542F04234_w800_h450.jpg)
Асобы ва ўзросьце да 26 гадоў ня будуць плаціць падаходны падатак — вынікае з дэклярацый ураду і міністэрства фінансаў Польшчы. Адпаведны праект прыняў Савет міністраў Польшчы, паведаміла Замежная служба Польскага радыё.