Пуціна замянілі на Трампа. Выдавецтва адцэнзуравала расейскі пераклад усясьветнага бэстсэлера
![Пуціна замянілі на Трампа. Выдавецтва адцэнзуравала расейскі пераклад усясьветнага бэстсэлера](https://gdb.rferl.org/4D1EAF29-930B-4A2D-BEE0-188F99193BE0_w800_h450.jpg)
У расейскім перакладзе кнігі гісторыка Юваля Ноя Харары «21 урок для ХХІ стагодзьдзя» выдаўцы замянілі некалькі абзацаў, якія тычацца анэксіі Крыму Расеяй у 2014 годзе, а ў іншым месцы Ўладзіміра Пуціна замянілі на Дональда Трампа. Свабода даведалася, што пра гэта думае сам аўтар.