Невядомы цяжка параніў дарадцу пасольства Беларусі ў Турцыі
Дыпламат Аляксандр Паганшаў знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане. Мужчына, які на яго напаў, скончыў жыццё самагубствам.
Невядомы стрэліў у дарадцу пасольства Беларусі ў Турцыі, ён шпіталізаваны. Пра гэта паведамляе турэцкая газета Hurriyet.
Інфармацыю пацвердзілі ў МЗС Беларусі. «Супрацоўнік пасольства вяртаўся з дзіцём дадому, калі псіхічна неўраўнаважаны былы вайсковец некалькі разоў стрэліў у дыпламата», — распавёў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
Дыпламат Аляксандр Паганшаў знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане. Дзіця не пацярпела. Мужчына, які на яго напаў, скончыў жыццё самагубствам.
Як паведамляе Hurriyet, нападнік быў суседам дыпламата.
Фота hurriyet.com.tr