Сёлета за паўгода прадпрыемствы звольнілі больш 335 тысяч работнікаў
У чэрвені прадпрыемствы Беларусі працягнулі больш актыўна звальняць работнікаў, чым прымаць пачаткоўцаў. Так, у мінулым месяцы аддалі працоўныя кніжкі 63 205 чалавек, а працаўладкаваліся – 59 165.