Кучма распавёў, што эўрапейскія партнэры ўжо просяць Зяленскага «выконваць усе пажаданьні Масквы»
![Кучма распавёў, што эўрапейскія партнэры ўжо просяць Зяленскага «выконваць усе пажаданьні Масквы»](https://gdb.rferl.org/E792CC08-3D32-492C-B0C0-17B7BBE74DEA_cx0_cy12_cw0_w800_h450.jpg)
Былы прэзыдэнт Украіны, прадстаўнік краіны ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляваньні канфлікту ў Данбасе Леанід Кучма ў інтэрвію Associated Press выказаў асьцярогі, што лідэры Нямеччыны і Францыі будуць падштурхоўваць Украіну да саступак Расеі.