У Маскве паліцыянт застрэліў калегу ў мэтро пры спробе затрыманьня за хабар 31$
Адзін паліцэянт загінуў, другі атрымаў цяжкія раненьні пры спробе затрыманьня калегі ў маскоўскім мэтро, паведамляе расейскае агенцтва «РИА Новости». Інцыдэнт адбыўся ўвечары ў сераду, 18 кастрычніка, на станцыі мэтро «Разанскі праспэкт» на паўднёвым усходзе гораду.