Новае пра атрутніка «Навічком» і генэрала ГРУ за ягонай сьпінай
![Новае пра атрутніка «Навічком» і генэрала ГРУ за ягонай сьпінай](https://gdb.rferl.org/B157387B-375F-466E-84C7-5D51C697C13A_w800_h450.jpg)
Радыё Свабода і дасьледная група Bellingcat знайшлі ў адкрытых крыніцах новыя фотаздымкі Анатолія Чапігі, які, на думку ўладаў Вялікабрытаніі, спрабаваў атруціць у Солсбэры рэчывам «Навічок» Сяргея і Юлію Скрыпалёў. Гэтыя здымкі пацьвярджаюць яго сувязь з расейскай вайсковай выведкай.