Беласток на фотаздымках пачатку 1940-х гадоў
Пасля пачатку Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года, згодна з папярэднімі дамоўленасцямі паміж немцамі і саветамі, што было замацавана пактам Рыбентропа – Молатава, Беласточчына была акупавана і апынулася ў складзе савецкай дзяржавы. У Беластоку быў скліканы так званы Народны сход Заходняй Беларусі, які фармальна абвясціў пра яе далучэнне да Беларускай ССР. Ужо 4-га снежня 1939 года ў складзе БССР была ўтворана Беластоцкая вобласць.
Як выглядаў тады горад можна пабачыць на рэдкіх газетных фота.
Рынак Касцюшкі (На той час Савецкая плошча)
Вуліца Ліповая (На той час вуліца Савецкая)
Вуліца Сінкевіча (На той час вуліца Ленінская)
Будынак гарадскога тэатра ў якім праходзіў Народны сход Заходняй Беларусі ў 1939 г.
Беласток з вышыні.
Від горада з Касцёла Святога Роха.
Не існуючы цяпер гатэль Рыц (На той час гатэль Еўропа)
Вуліца Ліповая (На той час вуліца Савецкая)
Аляксей Трубкін, Беларускае Радыё Рацыя