Прэзыдэнт Францыі заявіў пра «сьмерць мозгу» NATO
![Прэзыдэнт Францыі заявіў пра «сьмерць мозгу» NATO](https://gdb.rferl.org/83A5BDA2-8938-4AF9-8B3C-28D3F99CE6C9_w800_h450.jpg)
Эўропа больш ня можа спадзявацца на абарону ЗША як саюзьніка па NATO. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон у інтэрвію брытанскаму часопісу The Economist. Канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель у адказ заявіла: «NATO застаецца асновай асноў нашай бясьпекі».