Прэзыдэнт Літвы выказаўся за дыялёг зь Беларусьсю, але назваў «чырвоныя лініі»
Прэзыдэнт Наўседа склікаў кіраўнікоў адказных ведамстваў, парлямэнцкія палітычныя партыі — як кіруючыя, так і апазыцыйныя, каб нефармальна пагаварыць на актуальныя пытаньні зьнешняй палітыкі, у тым ліку пра адносіны зь Беларусьсю і Ўкраінай.