Адкрылі доступ у віленскую турму, дзе перад сьмерцю трымалі паўстанцаў Каліноўскага. ФОТА
![Адкрылі доступ у віленскую турму, дзе перад сьмерцю трымалі паўстанцаў Каліноўскага. ФОТА](https://gdb.rferl.org/AE82E6BF-4F53-494A-8986-7352AC04865A_w800_h450.jpg)
Былую турму для палітычных вязьняў у Вільні, дзе расейскія ўлады ўтрымлівалі асуджаных на сьмерць паўстанцаў 1863–64 гадоў, 21 лістапада адкрылі для наведнікаў. Тут пачала працу выстава «Абуджэньне. Гісторыя паўстанцаў, знойдзеных на гары Гедзіміна».