Перамовы ў Парыжы працягнуцца яшчэ некалькі гадзін, сустрэчы Зяленскага і Пуціна пакуль не было
![Перамовы ў Парыжы працягнуцца яшчэ некалькі гадзін, сустрэчы Зяленскага і Пуціна пакуль не было](https://gdb.rferl.org/843A83F3-746B-4C93-8EE1-618A863A374D_w800_h450.jpg)
У Парыжы праходзіць саміт «нармандзкай чацьвёркі». Дэлегацыі Ўкраіны, Расіі, Францыі і Нямеччыны абмяркоўваюць спыненьне агню на Данбасе, абмен палоннымі, кантроль над мяжой і правядзеньне мясцовых выбараў.