Судзьдзя Канстытуцыйнага суду Расеі назваў СССР «незаконна створанай дзяржавай»
У часе суду аб кампэнсацыі жыльля, адабранага ў ходзе савецкіх рэпрэсій, судзьдзя Канстытуцыйнага суду Расеі Канстанцін Араноўскі аддзяліў Расею ад «незаконна створанай дзяржавы Савецкі Саюз», паведамляе «Настоящее время».