«О, такі мне пасуе!» Жонка Вольга шчыра распавядае пра Піліпа Шаўрова, які пафарбаваў рукі Пушкіну
«Ён такі, што на яго доўга крыўдаваць немагчыма», — кажа Вольга Шаўрова пра мужа Піліпа. 19 студзеня Піліп Шаўроў прыйшоў у міліцыю і прызнаўся ў пэрформансе з помнікам Пушкіну. Шаўрова абвінавачваюць па ч. 1 арт. 339 «Хуліганства». Увесь гэты час ён сядзіць у СІЗА.