Пандэмія каронавірусу – сітуацыя на вечар 29 сакавіка
За апошнія суткі сітуацыя з заражэннем COVID-19 у свеце істотна не змянілася. Зноў быў адзначаны рост людзей, якія заразіліся каронавірусам. Цэлы час расце і колькасць людзей, якія у выніку заражэння паміраюць. Найбольш цяжкая сітуацыя па-ранейшаму ў Італіі і Іспаніі. У Італіі за апошнія суткі памерлі 756 чалавек (за папярэдні дзень 889), у Іспаніі – 624 ( дзень таму 674).
Колькасць інфікаваных COVID-19 па ўсім свеце цэлы час расце і на вечар 29 сакавіка складае ўжо 704 513 чалавек. 150 729 чалавек вылечылася. А памерла па ўсім свеце 33 519 чалавек. Пра гэта паведамляе рэсурс Worldometer. Зразумела, што тут улічаны далёка не ўсе выпадкі лятальнага зыходу.
Больш за 131 тысячу выяўленых хворых у ЗША, гэтая дзяржава трымаецца на сумным першым месцы. У Італіі амаль 98 тысяч заражаных, у Кітаі – 81 тысяча, але гэтая колькасць амаль не расце. Амаль 79 тысяч заражаных – у Іспаніі, больш 60 тысяч – у Германіі, больш 39 тысяч – у Францыі, больш 38 тысяч – у Іране, больш 19 тысяч – у Вялікабрытаніі, амаль 15 тысяч – у Швайцарыі, амаль па 11 тысяч – у Нідэрляндах і Бельгіі.
Усяго на планеце ўжо 26 краін, дзе колькасць захварэўшых перавысіла 2 тысячы чалавек. Яшчэ ў 16 дзяржавах яна перавысіла тысячу.
Агульная колькасць ахвяраў каронавірусу ў свеце дасягнула 30 299 чалавек, за апошнія суткі памерла 2 662 чалавекі. Але колькасць ахвяраў расце не ў геаметрычнай прагрэсіі, а лінейна і гэта надзея, што пік пандэміі, магчыма, ужо мінае.
Найбольш памерлых за ўвесь час зафіксавана ў Італіі – 10 779 чалавек.
Далей у гэтай сумнай статыстыцы ідуць:
Іспанія – 6 606.
Кітай – 3 300
Іран – 2 640
Францыя – 2 606
ЗША – 2 329
Вялікабрытанія – 1 228
Нідэрлянды – 771
Германія – 482
Бельгія – 431
Швайцарыя – 300
Паводле афіцыйных звестак сітуацыя ў суседніх з Беларуссю краінах наступная:
Польшча – 1 771 інфікаваных – 20 чалавек памерлі;
Расея – 1 534 – афіцыйна 8 смерцяў;
Літва – 437 – 7 смяротных выпадкаў;
Украіна – 418 – памерла 9 чалавек.
Латвія – 347 – смяротных выпадкаў не зафіксавана;
Паводле апошніх афіцыйных звестак, якія не абнаўляюцца ўжо трэці дзень (!), у Беларусі толькі 94 інфікаваных, фактаў смерці афіцыйна дагэтуль не падавалася.
Беларускае Радыё Рацыя