Пасьля сьмерці ад каранавірусу актора зь Віцебска пачалі зьбіраць подпісы за карантын у тэатрах
31 сакавіка на сайце Petitions.by зьявілася пэтыцыя з патрабаваньнем увесьці ў тэатрах Беларусі ў сувязі з пандэміяй каранавірусу рэжым карантыну з адменай паказаў спэктакляў, гастроляў, рэпэтыцый і іншых культурных падзей.