Зьмены ў закон «Аб ахове здароўя» прынялі ў першым чытаньні. Што хочуць зьмяніць
Галоўных лекараў будзе прызначаць і звальняць міністар аховы здароўя, будуць сфармаваныя «аддзелы ацэнкі якасьці аказаньня мэдычнай дапамогі», будзе створаная сыстэма акрэдытацыі дзяржаўных мэдычных установаў на адпаведнасьць «базавым стандартам».