17 ці 41 інфікаваных каранавірусам на Берасьцейшчыне? Статыстыка Мінздароўя і аблвыканкаму не супадае
У Берасьцейскай вобласьці каранавірус пацьверджаны ў 41 чалавека, заявіў 9 красавіка старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму Анатоль Ліс. Афіцыйная статыстыка на 6 раніцы 9 красавіка гаворыць пра 17 хворых.