Пуэрта-Рыка ўвойдзе ў склад ЗША?
Востраў зараз мае асаблівы статус асобнай тэрыторыі, якая мае значнае кіраванне ЗША.
У лістападзе 2020 года ў Пуэрта-Рыка плануецца рэферэндум пра ўваходжанне ў склад ЗША на правах штату. Адпаведны закон падпісала губернатар Пуэрта-Рыка Ванда Васкес Гарсед.
Вынікі гэтага рэферэндуму не будуць мець абавязковы характар, паколькі ўваход Пуэрта-Рыка ў склад ЗША павінен яшчэ ўхваліць амерыканскі Кангрэс, піша выданне Excelcior.
Як адзначае агенцтва EFE, з 1967 па 2017 годы прайшлі ажно пяць рэферендумаў па пытанні палітычнага статусу Пуэрта-Рыка. На апошнім за ўваход у склад ЗША прагаласавала ажно 97% выбарцаў, аднак яўка галасаваўшых склала толькі 23%.
Пуэрта-Рыка зараз мае асаблівы статус асобнай тэрыторыі, якая мае значнае кіраванне ЗША.
Жыхары вострава маюць грамадзянства ЗША і плацяць некаторыя падаткі, але не бяруць удзелу ў федэральных выбарах. Пры тым Пуэрта-Рыка атрымліваве меншае фінансаванне, чым штаты ЗША.
Беларускае Радыё Рацыя