«Вам цяжка, а мы больш ня хочам вас бачыць на гэтай пасадзе», — Кавалькова і Канапацкая адказалі Лукашэнку пра жанчыну-прэзыдэнтку
![«Вам цяжка, а мы больш ня хочам вас бачыць на гэтай пасадзе», — Кавалькова і Канапацкая адказалі Лукашэнку пра жанчыну-прэзыдэнтку](https://gdb.rferl.org/46C751FB-000B-41FA-A020-6C1CB84D5970_cx50_cy14_cw40_w800_h450.jpg)
Патэнцыйныя кандыдаткі на прэзыдэнта, сустаршыня БХД Вольга Кавалькова і былая дэпутатка Палаты Прадстаўнікоў Ганна Канапацкая ў сваіх сацсетках адказалі на чарговую заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што жанчына ня можа быць прэзыдэнтам.