Ціханоўскаму працягнулі рэжым утрыманьня ў карцэры, паведамляюць праваабаронцы
Блогеру Сяргею Ціханоўскаму працягнулі рэжым утрыманьня ў карцэры сьледчага ізалятара да 26 чэрвеня. Пра гэта пазбаўленаму рэгістрацыі праваабарончаму цэнтру «Вясна» паведаміла яго жонка, прэтэндэнтка на пасаду прэзыдэнта Сьвятлана Ціханоўская.