ЦВК Расеі пасьля падліку чвэрці бюлетэняў: за папраўкі ў Канстытуцыю — 73%, супраць — 25%
![ЦВК Расеі пасьля падліку чвэрці бюлетэняў: за папраўкі ў Канстытуцыю — 73%, супраць — 25%](https://gdb.rferl.org/D8BD035A-4002-44FB-9E5B-F674A4B6A3EC_w800_h450.jpg)
У Расеі закрыліся ўчасткі для галасаваньня па папраўках да Канстытуцыі. Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі, пасьля апрацоўкі чвэрці бюлетэняў больш за 73% тых, хто прыйшоў на ўчасткі, падтрымалі папраўкі. Амаль 26% выказаліся супраць.