Лукашэнка расказаў, што ягоны асабісты фатограф ледзь не памёр ад каранавірусу
Аляксандар Лукашэнка расказаў, што ягонага асабістага фатографа Андрэя Стасевіча ледзь удалося выратаваць ад каранавірусу. Кадры былі паказаныя ў фільме пра журналістаў прэзыдэнцкага пулу, які выйшаў на тэлеканале «Беларусь-1».