«Сінімі пальцамі больш трымацца няма за што». Святлана Ціханоўская – аб заканчэньні тэрміну паўнамоцтваў Лукашэнкі
![«Сінімі пальцамі больш трымацца няма за што». Святлана Ціханоўская – аб заканчэньні тэрміну паўнамоцтваў Лукашэнкі](https://gdb.rferl.org/47FA6A95-76EE-486A-8E79-4DAB57575A6A_cx0_cy5_cw0_w800_h450.jpg)
Пятага лістапада афіцыйна мінае тэрмін паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі ў якасьці прэзыдэнта краіны – яго апошняя інаўгурацыя адбылася 5 лістапада 2015 году. У Эўрапарлямэнце заявілі, што менавіта 5 лістапада, разам са сканчэньнем пятай кадэнцыі Лукашэнкі, ён губляе сваю легітымнасьць.