Ціханоўская пра заканчэньне тэрміну паўнамоцтваў Лукашэнкі 5 лістапада
![Ціханоўская пра заканчэньне тэрміну паўнамоцтваў Лукашэнкі 5 лістапада](https://gdb.rferl.org/b9274430-16da-4f63-a952-db8b0b32c685_tv_w800_h450.jpg)
Пятага лістапада афіцыйна мінае тэрмін паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі ў якасьці прэзыдэнта краіны – яго апошняя інаўгурацыя адбылася 5 лістапада 2015 году. У Эўрапарлямэнце заявілі, што менавіта 5 лістапада, разам са сканчэньнем пятай кадэнцыі Лукашэнкі, ён губляе сваю легітымнасьць.