У Масквы няма інструмэнтаў, каб прымусіць Лукашэнку прыняць расейскія ўмовы, — палітоляг
Рэдактар сайта «Наше мнение» палітоляг Валерыя Касьцюгова тлумачыць, чаму Менск не ваюе за цану на газ і ня ўзгадвае пра «падатковы манэўр», і заяўляе, што калі раней прадметам нянавісьці народу быў толькі Лукашэнка, то цяпер беларусы пабачылі, што ўся дзяржава няправільна ўладкаваная.