Талібы запэўніваюць, што вяртаньня да мінулага ня будзе, але музыку забароняць
![Талібы запэўніваюць, што вяртаньня да мінулага ня будзе, але музыку забароняць](https://gdb.rferl.org/6ab07531-10c3-4eb2-8fdf-da7c73cc09ba_w800_h450.jpg)
Забіхула Муджахід — верагодна, будучы міністар культуры ва ўрадзе талібаў, якія вярнуліся да ўлады ў Афганістане, — пацьвердзіў паведамленьні, што пры новым кіраўніцтве ў краіне будзе забароненая музыка ў грамадзкіх месцах, а жанчыны ня змогуць пакідаць дом без суправаджэньня больш як на 3 дні.