Апытанне: на прадпрыемствах краін Балтыі не хапае кваліфікаваных спецыялістаў
Беспрацоўе ў Латвіі вярнулася на дакрызісны ўзровень, сёння яно складае 6,4 працэнта. На ўліку Дзяржагенцтва занятасці - 60 тыс. беспрацоўных. Гэта няшмат, калі параўноўваць з паказчыкамі гадавой даўнасці. Пры гэтым кваліфікаваных кадраў па-ранейшаму не хапае.