Міністар культуры Ўкраіны паўшчуваў Netflix за «абразьлівы» вобраз украінкі ў сэрыяле
Міністар культуры Ўкраіны Аляксандр Ткачэнка накіраваў ліст у Netflix з нагоды «абразьлівай» выявы ўкраінкі ў сэрыяле «Эмілі ў Парыжы». Кампанія ў сваім адказе прапанавала супрацоўніцтва, каб «прадухіліць падобныя выпадкі».