У Беларусі ўраганны вецер пакінуў без святла 506 населеных пунктаў
![У Беларусі ўраганны вецер пакінуў без святла 506 населеных пунктаў](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/01/ураган-833x400.jpg?v=1642179789)
Пра гэта 14 студзеня паведаміла Міністэрства надзвычайных сітуацый.
Больш за 500 населеных пунктаў Беларусі засталіся без электраэнергіі праз моцны вецер, парывы якога дасягалі 24 м/с.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/01/%D1%83%D1%80%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D0%BD-833x400.jpg?v=1642179789)
Пра гэта 14 студзеня паведаміла Міністэрства надзвычайных сітуацый (МНС). Адключэнні аператыўна ліквідуюцца аварыйнымі брыгадамі», — паведамілі ў міністэрстве са спасылкай на дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне «Белэнерга».
Паводле звестак МНС, цяпер у аднаўленчых працах задзейнічаны 340 чалавек і 70 адзінак тэхнікі. Ад ураганнага ветру пацярпелі Менск і 11 населеных пунктаў у 8 раёнах Віцебскай, Гарадзенскай і Менскай абласцях. Пашкоджаны дахі 11 жылых дамоў, 3 сельскагаспадарчыя будынкі і 6 адміністрацыйных будынкаў, зафіксаваны 22 выпадкі падзення дрэваў у Гарадзенскай, Менскай, Берасцейскай абласцях і Менску.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/01/%D1%83%D1%80%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D0%BD-%D0%BA%D0%B0%D1%82%D1%8D%D0%B4%D1%80%D0%B0-833x400.jpg?v=1642179432)
Паведамляецца таксама, што 14 студзеня моцны вецер пашкодзіў будынак гістарычнай катэдры — касцёла святога Станіслава ў Магілёве.Паводле інфармацыі МНС, пацярпелых сярод людзей няма.