Амбасадар Эўразьвязу: Расея дагэтуль не дала ўсіх дакумэнтаў для прызнаньня вакцыны «Спутник V»
![Амбасадар Эўразьвязу: Расея дагэтуль не дала ўсіх дакумэнтаў для прызнаньня вакцыны «Спутник V»](https://gdb.rferl.org/5ff9c889-71a4-4489-82ea-9ded2294b00b_w800_h450.jpg)
Амбасадар Эўразьвязу ў Расеі Маркус Эдэрэр на прэс-канфэрэнцыі паведаміў, што Расея дагэтуль не перадала Эўрапейскаму агенцтву па лекавых сродках (EMA) дакумэнты для прызнаньня вакцыны «Спутник V» ад каранавірусу.