Берасцейца асудзілі за каментар да фота Уладзіміра Караніка
Згодна з матэрыяламі справы, у адной з сацыяльных сетак пад фотаздымкам Караніка, берасцеец «размясціў паведамленне, якое ўтрымлівае выказванне ў непрыстойнай форме і прыніжае гонар і годнасць пацярпелага».
Суд Маскоўскага раёна Берасця прысудзіў мужчыну да двух гадоў «хіміі» за абразу старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2020/04/000023_1581692709_379731_big.jpg)
Пра гэта паведамляе прэс-служба абласнога суда. Згодна з матэрыяламі справы, 6 красавіка 2021 года ў адной з сацыяльных сетак пад фотаздымкам Караніка, берасцеец «размясціў паведамленне, якое ўтрымлівае выказванне ў непрыстойнай форме і прыніжае гонар і годнасць пацярпелага».
Персанальны камп’ютар, які належыць абвінавачанаму, канфіскавалі. Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.
Згодна з апублікаванымі вынікамі сацыялагічнага апытання Chatham House, старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік мае значны адмоўны індэкс даверу — нават горшы, чым Лукашэнка. Менавіта Каранік узначальваў міністэрства аховы здароўя падчас першых хваляў пандэміі каронавірусу.
Беларускае Радыё Рацыя