Беларускім спартоўцам на Алімпіядзе-2022 дазволілі размаўляць толькі са СМІ, якія ўхваліў НАК
Членам спартовай дэлегацыі Беларусі на зімовых Алімпійскіх гульнях у Пэкіне дазволілі размаўляць толькі з прадстаўнікамі СМІ, акрэдытаванымі Нацыянальным алімпійскім камітэтам (НАК) Беларусі. Пра гэта паведамляе расейскі канал «Матч ТВ», акрэдытаваны на Алімпіяду.