Навукоўцы-эколагі патрабуюць спыніць будаўніцтва плота на мяжы з Беларуссю
На думку навукоўцаў, гэта можа нанесці непапраўную шкоду флоры і фаўне, асабліва ў Белавежскай пушчы.
Навукоўцы-эколагі з Польшчы і іншых краін патрабуюць спыніць будаўніцтва плота на мяжы з Беларуссю: на іх думку, гэта можа нанесці непапраўную шкоду флоры і фаўне, асабліва ў Белавежскай пушчы.
З канца студзеня Польшча пачала будаваць плот на мяжы з Беларуссю. Улады мяркуюць пабудаваць сцяну даўжынёй 186 кіламетраў да чэрвеня бягучага года. Польскія ўлады мяркуюць, што плот абароніць іх ад нелегальнага пераходу мяжы з боку Беларусі. І беларускія, і польскія эколагі не ўхваляюць ідэю будаўніцтва плота. Яны сцвярджаюць, што плот стане перашкодай для натуральнай міграцыі жывёл, заблакуе міграцыю мядзведзяў, зуброў, ваўкоў, аленяў і ласёў. Калючы дрот над плотам будзе пагрозай для птушак.
Ужо амаль за 1700 навукоўцаў падпісалі зварот да Еўракамісіі з патрабаваннем спыніць будаўніцтва агароджы.
Беларускае Радыё Рацыя
Fot. Straz Graniczna