Беларуская канькабежка Марына Зуева заняла 9-е месца на алімпійскай дыстанцыі 5000 м
Лідар беларускай каманды добра правяла стартавы забег у гэтай дысцыпліне. Спачатку яна ледзь адпусціла наперад японку, а потым прыкметна дадала ў хуткасці і выйграла з вынікам 7 мін 02,91 сек, апярэдзіўшы саперніцу на 4 сек.