У рэйтынгу дэмакратыі Беларусь знаходзіцца паміж Суданам і Гвінеяй
Даследчы цэнтар Economist Intelligence Unit абнародаваў свой штогадовы індэкс дэмакратыі ў свеце.
Сёння даследчы цэнтар Economist Intelligence Unit абнародаваў свой штогадовы індэкс дэмакратыі ў свеце.
Беларусь у ім заняла 146 месца са 167, узняўшыся на два радкі ў параўнанні з мінулым годам. Аднак пры гэтым індэкс дэмакратыі ў краіне за апошні год знізіўся з 2,59 да 2,41. У апошнія гады Беларусь канкуруе ў гэтым рэйтынгу з афрыканскімі краінамі, такімі як Судан і Гвінея.
Паводле індэксу дэмакратыі, Беларусь абышлі не толькі суседзі (Украіна — 86 месца, Расея — 124 месца), але і такія краіны Цэнтральнай Азіі, як Кіргізстан і Казахстан.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: twitter.com/AgatheDemarais