Мы в Telegram
Добавить новость

Новости сегодня на DirectAdvert

Новости сегодня от Adwile

У Вільні прайшоў літаратурны фэст «Вялікае Княства Паэзіі»

Увечары 12 лютага ў Літоўскім Доме Пісьменніка адбылася маштабная міжнародная паэтычная вечарына «Вялікае Княства Паэзіі». Літаратурны фестываль, які каля дзясятка гадоў праходзіў у Менску, па вядомых прычынах сёлета перамясціўся ў Вільню.


Калі нарадзілася паэзія? Пэўна, ля першабытнага вогнішча, калі шаман уводзіў у транс сваіх супляменнікаў, натхняючы іх на бясстрашнае паляванне. Рытм і рыфма дапамагае чалавеку дасягаць нірваны, заўважылі першыя гіпнатызёры з каменнага веку. Дадаем сюды сполахі ад агню, цені і бубен, і маем стан змененай свядомасці, які так падабаецца чалавеку з тых самых дагістарычных часоў. Не кожнаму з разумных істот па сілах выклікаць такія эфекты проста сваімі словамі. Таму паэтаў мала. Таму калі больш за 15 паэтаў збіраюцца разам, такую падзею прапускаць нельга. Таму вечарам 12 лютага мы адправіліся ў Літоўскі Дом Пісьменніка, на міжнародную вечарыну «Вялікае Княства Паэзіі».

Бліжэй да 17-й гадзіны ля ўваходу сталі з’яўляцца першыя госці. Дзяўчына ў стракатым паліто пацікавілася ў сяброўкі: «Бахарэвіч жа будзе, так?». Спадар Бахарэвіч з жонкай, паэткай і перакладчыцай Юліяй Цімафеевай, дарэчы, ужо быў у залі.

Перад пачаткам вечарыны арганізатары звярнуліся да гасцей з прапановай наляпіць стыкеры са смайлікамі на маску, калі ёсць патрэба захаваць ананімнасць і не патрапіць выпадкова ў аб’ектыў фатографаў. З такой новай беларускай традыцыі і пачалася паэтычная міжнародная сустрэча.

Роўна ў 17:00 на сцэне з’явіўся вядучы Сяргей Харэўскі, які з прыроднай інтэлегенцкай харызмай задаў агульны настрой вечарыне і запрасіў да мікрафона скрыпачку Вольгу Гуз. Спадарыня Гуз віртуозна выканала творы славутага беларускага кампазітара Яўгена Глебава, нібы ў якасці нацыянальнага гімна перад наступнымі ўрачыстасцямі.

Вольга Гуз

Прывітальныя словы належала сказаць старшыні Літоўскага саюза пісьменнікаў, спадарыні Бірутэ Янушкайтэ. У сваёй кароткай сардэчнай прамове спадарыня Бірутэ тактоўна падзякавала беларусам за выбар Вільні ў якасці горада для правядзення вечарыны і сказала сярод іншага, што «паэзія заўжды была і будзе неад’емнай часткай свабоды». Зала ўдзячна залілася апладысментамі.

Бірутэ Янушкайтэ

Наступным ля мікрафона выступаў пісьменнік Барыс Пятровіч. Пісьменнік падзякаваў гаспадарам Літоўскага Дома Пісьменніка за гасціннасць і заўважыў, што ў гэтым годзе фестываль не ўдалося правесці ў Мінску не з прычыны пандэміі, а з нейкіх іншых прычын. Каб не сканчаць сваю прамову на сумнай ноце, Барыс Пятровіч прачытаў верш Міхася Стральцова «Мажорная».

Віншаванні прамовіла таксама прадстаўніца грамадскай арганізацыі «Віленскі Беларускі Музей Івана Луцкевіча» Паўліна Вітушчанка.

Паўліна Вітушчанка

Падчас прэзентацыі санетаў славутага літоўскага паэта Антанаса А. Ёнінаса ў перакладзе на беларускую мову, перакладчыца Ванда Марціньш, з яе словаў, паспрабавала выбраць вершы лёгкія, як шампанскае. І гэта, відавочна, падкупіла беларускую аўдыторыю залі, нібы ў кожнага ў лядоўні ляжыць і чакае свайго часу бутэлька.

Антанас А. Ёнінас

Антанас А. Ёнісас не паспеў прысесці ў залю, як быў запрошаны зноў да мікрафона падчас анонса анталогіі беларускай паэзіі на літоўскай мове пад рэдакцыяй Маруса Бурокаса і Вітаса Дэкшніса. Уладзімір Арлоў і спадар Ёнісас пасля сяброўскіх абдымкаў прэзентавалі верш «Ліст начальніку Турмы» на літоўскай мове. Альгерд Бахарэвіч прачытаў «Мірныя людзі», а Юля Цімафеева — «Урок цярпімасці». Так, паэты даюць сабе рады ў сімвалізме.

Альгерд Бахарэвіч

Пасля невялікага перапынку другое аддзяленне вечарыны пачалося з выступлення піяністкі Марты Ананін Вазкез, што навучаецца ў суседнім будынку Літоўскай Акадэміі Музыкі і Тэатра. Марта скончыла праграму мажорным вясельным маршам Эдварда Грыга «Дзень Вяселля ў Трольхаўгене», пачаўшы з мінорных п’ес Гайдна, такім чынам падтрымаўшы лейтматыў імпрэзы, які можна было б сфармуляваць так: «змагаймася, вясна непазбежна!».

Зрэшты, падобна, не згаворваючыся, паэты і прытрымліваліся такой тэмы ў наступным літаратурным марафоне. Свае вершы прачыталі Юля Цімафеева, Андрэй Сцепанюк, Валянціна Аксак, Уладзімір Арлоў, Андрэй Антонаў, Ванда Марціньш, Югася Каляда і Таццяна Нядбай.

Юлія Цімафеева
Андрэй Сцепанюк

Пазнаёміла прысутных са сваімі вершамі таксама шведская паэтка Мерыме Дзіздарэвіч. Яе творы ў перакладзе Крысціны Бандурынай зачытаў Дзмітрый Плакс.

Мерыме Дзіздарэвіч

А малады нарвежскі паэт Бендзік Вада прачытаў па-нарвежску вершы, у якіх не абышлося без фьёрдаў. Перакладала Юлія Цімафеева.

Бендзік Вада

Алег Мінкін не змог прысутнічаць на вечарыне, але яго вершы прагучалі ў выкананні Антанаса А. Ёнінаса.

Альгерд Бахарэвіч проста парваў публіку вершам пра пошук сусветна прызнанай крыві.

Зноў Бахарэвіч

Андрэй Хадановіч хацеў прынесці гітару і прынёс, вядома ж. Андрэй адпусціў некалькі жартаў, прачытаў пераклады літоўскіх паэтаў, свой верш, далей узяў інструмент, інтэлігентна паставіў нагу не на само крэсла, а на перакладзіну крэсла і заспяваў. Вочы дзяўчат усіх узростаў зазіхацелі, на рок-канцэртах у такія хвіліны на сцэну ляцяць станікі, але выхаваная беларуска-літоўская публіка стрымала сябе.

Вечарына скончылася прыпевам «Не саскочу я са скотчу», вясёлая мелодыя якога нібыта правакавала патрабаваць працягу свята ў яшчэ больш нефармальнай атмасферы. І мяркуючы па тым, як некаторыя ўдзельнікі і гледачы былі здзіўленыя хуткацечнасці часу і таму, што гадзіннік паказваў больш за 20:00 (час калі ў Вільні прыпыняюць продаж алкаголю), трэба думаць, што працяг свята быў. Прынамсі персанал кавярні, што месціцца праз дарогу, на наступны пасля вечарыны дзень мог прыняць замову на беларускай мове. Падобна, што персанал кавярні і госці вечарыны змянялі свядомасць адзін адному кожны сваімі сродкамі. І паэзія перамагла. 

Андрэй Хадановіч

Тэкст і фота: Алег Мысліўчук, budzma.org

Читайте на 123ru.net

Другие проекты от 123ru.net



Архангельск

Антон Шагин поддержал Всероссийский интеллектуальный забег «Бегущая книга»



Мир

Славный Пушкин




Українські новини

Estischool - Школа за британською програмою



Новости 24 часа

Секреты успешного садоводства



Game News

'Y'all killed it': Survive the Undead, a community-made PvE zombie mode, is bringing players back to Halo Infinite



Москва

Депутат Матвеев: россияне не смогут носить балаклавы после запрета на никабы



News Every Day

LIV Golf’s Sergio Garcia misses out on U.S. Open spot, but still has chance to play



Авто

В Ленобласти заработали 500 дорожных камер



Москва

Булыкин назвал точный счёт матча «Зенит» - «Ростов»



Концерт

Концерт "Моцарт vs. Шопен"



Москва

Собянин: Центральный кластер комплекса МГТУ им. Н.Э. Баумана будет готов в июне



WTA

Россиянка Рахимова вышла в полуфинал турнира WTA в Рабате



Москва

Сеть клиник «Будь Здоров» подвела итоги первого квартала 2024 г.



Сбер

Цифра дня: сколько диагнозов поставил ИИ-помощник для врачей от Сбера



Симферополь

Массовая драка произошла на одной из улиц Симферополя



Москва

23 МАЯ РОССИЙСКАЯ МЕЖДУНАРОДНАЯ АКАДЕМИЯ ТУРИЗМА ОТМЕТИЛА СВОЙ 55-Й ДЕНЬ РОЖДЕНИЯ. ФОТОРЕПОРТАЖ



Москва

Мэр Москвы расширил финансовую поддержку бизнес-ангелов



Москва

«ИМЕНЕМ ЗАКОНА»: «СВЯТОЙ ЛЕНИН» ОТМЕНЯЕТ НАЛОГИ С ЗАРПЛАТ НАРОДА!



103news.com — быстрее, чем Я..., самые свежие и актуальные новости Вашего города — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 103news.com.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Вашего города или других населённых пунктов Вашего региона мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Вашем городе можно самостоятельно через форму.

Другие популярные новости дня сегодня


Новости 24/7 Все города России





Топ 10 новостей последнего часа




Новости России

Строительство Центрального кластера МГТУ им Баумана завершено на 90%

«ИМЕНЕМ ЗАКОНА»: «СВЯТОЙ ЛЕНИН» ОТМЕНЯЕТ НАЛОГИ С ЗАРПЛАТ НАРОДА!

Три новых объекта появятся в Москве по программе создания мест приложения труда

НАЛОГИ С ЗАРПЛАТ И НДС МОГУТ ОТМЕНИТЬ?! Государственная Дума и Правительство РФ оптимизируют налоги.


Москва

ПРОЕКТ ТРАМВАЙНОЙ ЛИНИИ «СЛАВЯНКА» ПРЕДСТАВЛЕН НА КОНКУРСЕ «ПРОСТРАНСТВО БУДУЩЕГО» НА ВДНХ






Rss.plus

Эксперт по семейному капиталу Светлана Петрова: «Мой путь предпринимателя был прямой, как стрела»

Секреты успешного садоводства

Количество пользователей-инвесторов на платформе «Атомайз» превысило 72000

С чего начинается любое заболевание?

Moscow.media
Москва

Мэр Москвы расширил финансовую поддержку бизнес-ангелов



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Певица

Певица Алена Апина пришла на съемки сериала про группу "Комбинация"




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Последний тур «шального» сезона. Сегодня «Оренбург» на своем поле сыграет с ФК «Спартак» (Москва)

Блогер Тарасов не смог выехать с тротуара и рассердился на водителя автобуса

Эксперт оценила развитие района Филевский парк


Рафаэль Надаль

Рафаэлю Надалю подмигнул слепой жребий // Первым соперником 14-кратного чемпиона будет четвертая ракетка мира Александр Зверев



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

В Москве прошел конкурс профессионального мастерства среди водителей трамвая



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России