«ЭЗ адрэагуе санкцыямі». Лідэры Эўразьвязу асудзілі рашэньне Масквы прызнаць так званыя «ЛНР» і «ДНР»
Старшыня Эўрапейскай Рады Шарль Мішэль і кіраўніца Эўрапейскай камісіі Ўрсуля фон дэр Ляен у заяве для прэсы «рашуча асудзілі рашэньне прэзыдэнта Расеі аб прызнаньні непадкантрольных ураду тэрыторый Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны ў якасьці самастойных суб’ектаў».