Байдэн абвясьціў пра санкцыі супраць кампаніі, якая займаецца газаправодам «Паўночны паток – 2»
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 23 лютага абвясьціў, што даў інструкцыі сваёй адміністрацыі ўвесьці санкцыі супраць кампаніі Nord Stream 2 AG, якая займаецца газаправодам «Паўночны паток – 2» з Расеі ў Нямеччыну, і супраць яе кіраўніцтва.