«Беларускі спорт спыняе існаваньне». Што будзе зь беларускімі спартоўцамі пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне
![«Беларускі спорт спыняе існаваньне». Што будзе зь беларускімі спартоўцамі пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне](https://gdb.rferl.org/020d0000-0aff-0242-c56e-08d9ff8a28af_cx0_cy3_cw0_w800_h450.jpg)
Ад пачатку вайны ва Ўкраіне расейскія і беларускія спартоўцы аказаліся перад новым выклікам, зь якім раней не сутыкаліся. Многія міжнародныя фэдэрацыі адмаўляюць атлетам з гэтых краін у выступленьні на міжнародных спаборніцтвах.