Віцябляніна падазраюць у падрыхтоўцы акта тэрарызму на БЧ
У МУС сцвярджаюць, што ў лютым-пачатку сакавіка ён "рыхтаваўся да здзяйснення грамадска небяспечных дзеянняў, накіраваных на дэзарганізацыю працы чыгуначнага транспарту".
49-гадовага жыхара Віцебска затрымалі па падазрэнні ў падрыхтоўцы акта тэрарызму, узбуджана крымінальная справа. Паведамляецца, што ён працаваў у арганізацыі, якая ўваходзіць у структуру БЧ і меў доступ да абсталявання, якое забяспечвае бяспеку.
У МУС сцвярджаюць, што ў лютым-пачатку сакавіка ён „рыхтаваўся да здзяйснення грамадска небяспечных дзеянняў, накіраваных на дэзарганізацыю працы чыгуначнага транспарту”. Нібыта ён планаваў вывесці са строю сістэмы, якія гарантуюць бяспеку чыгуначнага руху.