Зміцер Зайко (рэпер Вожык): гэта вайна – асабістая трагедыя для мяне
Музыка з Беларусі Зміцер Зайко, больш вядомы як рэпер Вожык перад самай вайной ва Украіне спрабаваў патрапіць туды, але яго не пусцілі і ён праз Расею здолеў праехаць у Грузію. Цяпер вайна для яго асабістая трагедыя:
– Любы цывілізаваны чалавека не можа ставіцца да гэтага па-іншаму. Усе безумоўна разумеюць, што гэта вайсковая агрэсія, але як кажуць, вайна сапраўды пачынаецца, калі яна кранае бліскага чалавека. Калі б я быў ва Украіне, я бы хутчэй за ўсё вайну застаў у Бучы, якая зараз цалкам акупаваная і няма сувязі. Мае вельмі бліскія людзі зараз там хаваюцца ў падвалах, для мяне гэта асобная трагедыя.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/03/fwb8i1phdzm-u2kiq.jpg)
Па словах музыкі ён не збіраецца пісаць творы падчас падзеяў ва Ўкраіне:
– Не буду пісаць творы на гэтую тэму, бо лічу гэта неэтычным, нават нічога не лезе ў галаву. Я люблю іранізаваць розныя палітычныя дзеянні, але над вайной не магу, бо гэта страшна.
Змімер паступова ўкліньваецца ў беларускую супольнасць Батумі, а таксама ўжо пачаў вывучаць грузінскую мову.
Беларускае Радыё Рацыя