Хрэнін, Гулевіч, Дзенісенка: хто ў Мінабароны дапусьціў уцягваньне Беларусі ў вайну ва Ўкраіне
![Хрэнін, Гулевіч, Дзенісенка: хто ў Мінабароны дапусьціў уцягваньне Беларусі ў вайну ва Ўкраіне](https://gdb.rferl.org/01ef0000-0aff-0242-7cdf-08d9ff611c86_cx5_cy0_cw94_w800_h450.jpeg)
Ужо больш за тры тыдні працягваецца вайна ва Ўкраіне. Доказаў таго, што беларускія вайскоўцы бяруць удзел у расейскай агрэсіі, няма. Аднак Беларусь дазволіла Расеі скарыстаць сваю тэрыторыю для ўдараў ракетамі па Ўкраіне, а таксама для ўварваньня на тэрыторыю паўднёвай суседкі.