Стась Жыркоў: У кожнага тут свая пазіцыя: хто застаецца ў Кіеве, хто едзе
Госць Рацыі – дырэктар, мастацкі кіраўнік тэатра драмы і камедыі «Театр на Подоле» Стась Жыркоў.
РР: Я ведаю, што вы знаходзіцеся ў Львове. І ведаю, што сёння раніцай па ўсёй Заходняй Украіне былі паветраныя трывогі. Як ў Львове гэта перажываецца?
Стась Жыркоў: Насамрэч, трывога і зараз. Я жыву на першым паверсе, таму можна размаўляць. Ноч была спакойнай. Але з раніцы была трывога, і вось зараз. Трымаемся.
РР: Тэатр, відаць, не працуе, і многія акторы выехалі з Кіева?
Стась Жыркоў: Ну так. Тут і мая пазіцыя, і многіх іншых, што сёлета 24 лютага пачалася іншая фаза вайны. А вайна ў нас ідзе з 2014 года… Мы выехалі з сям’ёй на захад Украіны. Шмат маіх сяброў таксама знаходзяцца тут, або недзе побач са Львовам. Частка людзей засталася ў Кіеве. У кожнага тут свая пазіцыя. Хто застаецца ў Кіеве, хто едзе. Кожны вырашае сам, як ён адчувае.
Цалкам размова:
Размаўляў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя