Bellingcat: У Рамана Абрамовіча і яшчэ двух удзельнікаў перамоваў Расея-Ўкраіна зьявіліся сымптомы хімічнага атручэньня
Міжнародная дасьледчая група Bellingcat сьцьвярджае, што ў траіх чальцоў дэлегацыі, якія ўдзельнічалі ў мірных перамовах паміж Украінай і Расеяй у ноч з 3 на 4 сакавіка 2022 году, зьявіліся сымптомы атручэньня, падобныя да атручэньня хімічнай зброяй.