Украіна прыпыніла дзеяньне пагадненьня зь Беларусьсю, якое прынялі амаль 30 гадоў таму для аблягчэньня гандлю
Кабінэт міністраў Украіны прыпыніў дзеяньне пагадненьня з урадам Беларусі аб супрацоўніцтве ў галіне стандартызацыі, мэтралёгіі і сэртыфікацыі, прынятага 16 чэрвеня 1994 года. Адпаведная пастанова № 392 ад 1 красавіка апублікавана на ўкраінскім урадавым партале.