У Цэнтр дапамогі беларускім добраахвотнікам прыходзяць сотні заявак
Пра гэта распавёў у эфіры нашага радыё кіраўнік Цэнтра дапамогі беларускім добраахвотнікам у Варшаве Павел Кухта.
Даходзіць да 100 заявак у дзень ад ахвочых змагацца за Украіну.
Пра гэта распавёў у эфіры нашага радыё кіраўнік Цэнтра дапамогі беларускім добраахвотнікам у Варшаве Павел Кухта:
– Калі ў чалавека ёсць вялікае жаданне, ён проста прыходзіць і пытаецца, зможа ён патрапіць ці не зможа. Канешне, калі ён інвалід і вельмі залежыць ад нейкіх лекаў, тады яму лепей не ехаць ва Украіну. З лекамі там могуць быць праблемы, ён можа не набыць іх своечасова. Калі не інвалід і ў чалавека ёсць жаданне, канешне, ён можа паехаць. Вельмі жорсткага адбору ў нас няма. Натуральна, што ўсе людзі праходзяць верыфікацыю, і ўжо пасля верыфікацыі яны адпраўляюцца туды.
„Усе добраахвотнікі вераць у тое, што пасля перамогі Украіны ў вайне з Расеяй зменіцца сітуацыя і ў Беларусі, і ў Расеі”, – кажа Павел Кухта.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя