У Кіеве назвалі яшчэ адзін горад, у якім расейскія войскі мэтанакіравана зьнішчалі мясцовых жыхароў
Генэральная пракурорка Ўкраіны Ірына Венядзіктава заявіла, што ў яшчэ адным горадзе пад Кіевам — у Барадзянцы — сытуацыя з ахвярамі сярод мясцовых жыхароў яшчэ горш, чым у Бучы.