«Мы не браты і ня сёстры. Гэта нашы ворагі». Дырэктарка псыхаінтэрнату пад Кіевам расказала пра расейскую акупацыю
Дырэктарка Барадзянскага псыханэўралягічнага інтэрнату (Кіеўская вобласьць) Марына Ганіцкая, у мінулым настаўніца гісторыі, расказала, што найстрашнейшым для яе эпізодам расейскай акупацыі стала сустрэча з кадыраўскім палком.