Рэдактарцы газэты «Новы Час» Аксане Колб выставілі абвінавачаньне. Ёй пагражае да 4 гадоў зьняволеньня
22 красавіка сваякі Аксаны Колб паведамілі, што ёй выставілі абвінавачваньне паводле артыкула 342 часткі 1 Крымінальнага кодэксу — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх».